Перайсці да зместу

Герда Альм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герда Альм
Род дзейнасці мастачка, захавальнік твораў мастацтва
Дата нараджэння 24 мая 1869(1869-05-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1956(1956-08-26) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар

Герда Альм (швед. Gerda Ahlm, поўнае імя Gerda Maria Ahlm; 24 мая 1869-1956) — шведская мастачка, якая працавала ў ЗША. Вядомая як спецыялістка ў галіне кансервацыі мастацкіх твораў.

Нарадзілася 24 мая 1869 года ў Вэстэросе.

Вучылася ў 1889—1891 гадах у Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў у Стакгольме. Затым здзейсніла некалькі навучальных паездак у Францыю, Германію і Італію (у 1892 годзе), у Францыю, Італію і Англію (у 1894—1995 гадах), у Нарвегію (у 1898 годзе) і ў Бельгію (у 1900 годзе).

У 1903 году Герда Альм эмігравала ў Злучаныя Штаты і пасялілася ў Чыкага, дзе працавала і выстаўляла свае ўласныя працы, пераважна пейзажы, інтэр’еры і партрэты жанчын, выкананыя ў слаба імпрэсіянісцкім стылі. Паказвала свае карціны ў штогадовых выставах Чыкагскага інстытута мастацтваў з 1905 года і была адной з першых жанчын-мастачак на шведска-амерыканскіх мастацкіх выставах 1905, 1911, 1912 гадоў.

Зацікавіўшыся аднаўленнем твораў мастацтва, Альм вучылася тэхналогіі кансервацыі у Франца Карла Сесіга (1854—1914) у Старой Пінакатэцы ў Мюнхене. Пасля гэтага працавала кансерватарам мастацтваў у Чыкагскім інстытуце мастацтваў. Яе майстэрства і рэпутацыя мастака-кансерватара сталі такія, што Герда атрымала шэраг важных заказаў, у тым ліку аднаўленне сямейных партрэтаў, якія належаць шведскай каралеве Вікторыі. Лічылася адным з галоўных мастакоў-кансерватараў Амерыкі.

Работы Герды альма знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях па ўсім свеце.

Памерла ў 1956 годзе ў Чыкага.

Зноскі